Дзень роднай мовы

16.02.2019

Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы штогод праводзіцца 21 лютага.

Гэтае свята было заснавана ў лістападзе 1999 года рашэннем 30 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай захавання і абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. 

Родная мова - гэта адначасова і культура, і спадчына народа.

Каб мова працягвала жыць, трэба ею карыстацца. А яшчэ раз паўтарыць родныя словы запрасіла навучэнцаў гурткоў Цэнтра педагог-арганізатар С.А.Шклярэўская.

16 лютага ў ДУА "Слуцкі ЦТПТВМ" прайшло мерапрыемства, прысвечанае менавіта Дню роднай мовы" - Родная мова, чудоўная мова", пад час якога дзеткі гулялі ў гульню "Перекладзі", складалі беларускія прыказкі, адгадвалі загадкі на беларускай мове і нагадвалі добрыя беларускія словы.